Барбара Жагарьетэ — адна з першых слуг Божых хрысціян Літвы, якія жылі ў перыяд з канца 16 – га да пачатку 17-га стагоддзя. Яна шануецца на працягу ўсёй нашай гісторыі за яе дабрачыннасць і святасці, і яна шануецца па ўсёй нашай краіне і па сённяшні дзень. Барбара Жагарьетэ нарадзілася ў 1578 годзе і памёрла ў 1604 годзе.
Паводле наяўных звестак, першым пра Жагарскую дзеву ў 1755 г. у сваім паведамленні згадаў жэмайцкі епіскап Антон Тышкевіч. Ён пісаў: «Я лічу, трэба згадаць аб рэштках адной дарагой Богу дзевы, якія вельмі славяцца шматлікімі цудамі. Сярод жывых больш няма нікога, каму вядомае імя або паходжанне гэтай дзевы, толькі некаторым яна, з’явіўшыся ў сне, сама назвала сябе Барбарай»
Паводле апавяданняў, што перадаваліся з вуснаў у вусны, некалькі год пасля смерці Барбары адно дзіўнае здарэнне дало пачатак яе культу, як пасрэдніцы і заступніцы перад Богам. Гэта звязана з уварваннем шведаў у Літву (у 1655 г.): злачынцы разрабавалі і спалілі Старажагарскі касцёл і рэшткі нябожчыкаў, якія знаходзіліся ў яго крыпце, але знойдзенае ў попеле цела Барбары не згарэла, толькі пачарнела.
Не сумняваючыся ў верагоднасці гэтага незвычайнага здарэння, у вышэйзгаданым паведамленні Святому Прастолу епіскап Антон Тышкевіч працягваў: «…тонучы ў попеле нябожчыкаў, некранутае бушуючым полымем, нідзе не абгарэлае, з уцалелымі валасамі, зусім не папсаванае цела нявіннай дзевы было выцягнута з попелу і зноў з павагай пакладзена ў труну, як сапраўднае сведчанне сілы Божай і яе заслуг. І зараз яно па-ранейшаму не сатлелае, толькі пачарнелае». У тым жа дакуменце жэмайцкі епіскап, перш чым пачаць апісанне васьмі цудаў, што адбыліся ў 1735-1748 гг. дзякуючы заступніцтву Барбары, адзначае: «Многія няшчасныя, прыгнечаныя невылечнымі хваробамі, шукаюць прытулку ля труны дзевы і тут жа атрымліваюць дапамогу. Гісторыя магла бы бясконца пашырыцца, калі б я хоць мімаходам згадаў аб усіх вылечаных немачах…».
ТРАДЫЦЫЯ КУЛЬТУ БАРБАРЫ ЖАГАРСКАЙ
Пасля таго як рэшткі Барбары ў 1711 г. былі перанесены ў крыпту адбудаванага Старажагарскага касцёла, пачаліся публічныя малітвы Жагарскай дзеве, якія не змаўкалі некалькі стагоддзяў і гучаць да сёння з верай у яе святасць.
У 1878 г., у гады прыгнёту Літвы царскай Расіяй, рэшткі Барбары ў крыпце Старажагарскага касцёла на загад царскай улады былі замураваны. Аднак спробы такім чынам паслабіць веру ў Бога, дзякуючы заступніцтву Барбары, былі беспаспяховымі. Наадварот, пасля таго як праз 19 гадоў падчас рамонту касцёла цела Дзевы зноў было знойдзена ў цэласці, малітвы Барбары сталі гучаць яшчэ мацней і актыўней.
ГІСТОРЫЯ РЭШТКАЎ БАРБАРЫ ЖАГАРСКАЙ
Рэшткі Барборы Жагарскай спачывалі у зашклёнай труне у скляпенні царквы, пад вялікім алтаром. У 1940 г. пасля акупацыі Літвы Савецкім Саюзам бясчынства супраць феномены Барбары Жагарскай не спыніліся. Асабліва моцна гэта адчувалася ў 1957 -1963 г. У 1963 г. на загад акупацыйных улад касцёл быў зачынены, і рэшткі Барбары былі вывезены ў невядомым напрамку. Зараз пра Дзеву нагадвае толькі ўсталяваная ў той жа крыпце сімвалічная труна і памятная таблічка на дзвярах крыпты.
Каб як мага больш даведацца пра жыццё Барбары Жагарскай, працягваецца пошук дакументаў у архівах, праводзяцца апытанні, рэгіструюцца новыя апавяданні сведак. Нядаўнія раскопкі, праведзеныя ў мэтах знаходжання магчымага месца захавання Барбары, не далі ніякіх вынікаў.
РЭГІСТРАЦЫЙНАЯ КНІГА ЦУДАЎ БАРБАРЫ ЖАГАРСКАЙ
Праз 100 год пасля першага афіцыйнага згадвання пра Барбару ў сярэдзіне XVIII ст., епіскап Мацеюс Валанчус 7 студзеня 1860 г. абавязаў настаяцеля Старажагарскага касцёла Сільвестраса Лімажавічуса рэгістраваць цуды і іншыя выпадкі атрымання Божай міласці, якія адбыліся дзякуючы заступніцтву Барбары. Так была заведзена так называная Рэгістрацыйная кніга цудаў Барбары Жагарскай, у якой да 14 снежня 1940 г. было зарэгістравана 97 выпадкаў, але ніводзін не быў разгледжаны кананічна. У савецкі перыяд на працягу некаторага часу лічылася, што рэгістрацыйная кніга цудаў Барбары Жагарскай знікла. Пасля аднаўлення незалежнасці Літвы ў 1940 г. настаяцель Жагарскага касцёла Св. апосталаў Пятра і Паўла Баляславас Бабраўскас пачаў пошукі гэтай кнігі, і ў 1944 г. яна была знойдзена.
Гэту бясцэнную рэгістрацыйную кнігу цудаў захаваў святар Пранцішкус Шчэпавічус, які ў тыя цяжкія для Літвы часы быў настаяцелем Старажагарскага касцёла. Гэта кніга, без сумненняў, з’яўляецца лепшым сведчаннем знакамітай святасці цудатворцы Барбары – fama sanctitatis, якое, нягледзячы на ўсе палітычныя перамены і акупацыйныя рэжымы, ніколі не спынялася.
ПРАЦЭС БЕАТЫФІКАЦЫІ-КАНАНІЗАЦЫІ
13 мая 2005 г. Святы Прастол у адказ на прашэнне Шаўляйскага епіскапа Эўгеніюса Бартуліса № 0376/04 ад 11 лістапада 2004 г. аб узбуджэнні працэсу па справе аб беатыфікацыі-кананізацыі Барбары Жагарскай, паведаміў, што, у адпаведнасці з ухваленымі нормамі Кангрэгацыі па справах кананізацыі святых ад 7 лютага 1983 г., прызначанымі для епіскапаў, што ажыццяўляюць працэсы па справах святых, няма ніякіх перашкод для ўзбуджэння працэсу.
На аснове вышэйуказанага дазволу і ў адпаведнасці з просьбай вернікаў Шаўляйскай епархіі, епіскап Эўгеніюс Бартуліс 24 верасня 2005 г. урачыста ўзбудзіў працэс па справе беатыфікацыі-кананізацыі Барбары Жагарскай.
Выканаўцамі прызначаны наступныя члены трыбунала: пастулатар – святар, ліцэнзіят літургія Міндаўгас Грiгалюс, суддзя – святар, ліцэнзіят тэалогіі Томас Кедушыс, абаронца справядлівасці – святар, ліцэнзіят тэалогіі Саўлюс Палюнас, натарыус – сястра Danutė Jonė Sakalauskaitė ACJ.
АСНОЎНЫЯ КРЫНІЦЫ
НАВУКОВЫЯ ПРАЦЫ
МАЛІТВЫ
IMPRIMATUR
†Эўгеніюс Бартуліс
Episcopus Siauliensis
Шаўляй,
№ D-018/18 ад 11 кастрычніка 2018 г.
МАЛІТВА НА АЛТАРНАЕ ДАБРАСЛАВЕННЕ
БОЖАЙ СЛУЖАНКІ ВАРВАРЫ ЖАГАРСКАЙ
Міласэрны і ўсемагутны Божа, старанна молімся цябе, каб памёрлая маладою Божая Служанка Варвара Жагарская, глыбокай верай натхнёная, руплівая апякунка і прытулак засмучаных і бедных, чатыры сотні гадоў слаўная цудамі і шматлікімі мілотамі, была б благаславёнай. Няхай яе заступніцтва і ласка пабуджаюць нас, асабліва маладых хрысціян, сутыкаючыся з выпрабаваннямі ў сучасным свеце, ўмацаваць Веру. Спадзяемся на Госпада нашага Іісуса Хрыста. Амін.
ОЙЧА НАШ, існы на нябесах! Ды свяціцца імя Тваё, хай прыйдзе Царства Твае, хай будзе воля Твая як на нябесах, так і на зямлі. Хлеб наш надзённы дай нам сёння і даруй нам даўгі на́шы, як і мы даруем даўжнікам нашым. І не ўвядзі нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Бо Твае ёсць царства, і сіла, і слава давеку. Амін.
МАРЫЯ, радуйся, дабрадатная! Гасподзь з Табою. Дабраславеная Ты між жанчынамі і дабраславены Твой Сын Іісус. Святая Марыя Багародзіца, маліся за нас і цяпер, і ў наш смяротны час. Амін.
СЛАВА ГОСПАДУ БОГУ – Айцу, і Сыну, і Святому Духу цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амін.
МАЛІТВА АБ ЗДАРОЎІ З ЗАСТУПНІЦТВАМ
СЛУГІ БОЖАЙ БАРАБАРЫ ЖАГАРСКАЙ
Любячы нас Езусе, Ты заклікаешь нас: « Праўду таксама кажу вам, што калі двое з вас пагодзяцца на зямлі прасіць за любую справу, дык чаго б ні папрасілі, будзе ім ад Айца Майго, Які ёсьць у нябёсах; бо дзе двое альбо трое сабраныя ў імя Маё, там Я сярод іх» (Мт 18, 19-20).
Госпадзе, я заклікаю да заступніцтва Тваёй Слугі Барбары Жагарской. Калі гэта адпавядае волі Тваёй і будзе выратаваннем для душы і цела [вымавіць імёны хворых], я пакорліва прашу вярнуць мне [вымавіць імёны хворых] здароўе.
«На Цябе, Госпадзе, надзея мая, хай сораму вавек ня мецьму» (Пс. 31, 2).
ЛІТАНІЯ РАБЕ БОЖАЙ БАРБОРЫ ЖАГАРЬЕТЭ
Госпадзі, памілуй! — Хрыстос, памілуй! Госпадзі, памілуй!
Хрыстос, пачуй нас! — Хрыстос, пачуй нас!
Бог, Айцец Нябесны, памілуй нас!
Бог Сын, Спасіцель свету, змілуйся над намі!
Бог, Дух Святы, памілуй нас!
Святая Троіца, адзіны Бог, памілуй нас!
Паўтарыць пасля кожнага выкліку:
Маліцеся за нас!
Аб Рабе Божай Барбары Жагарьетэ, –
Маці ўсіх чыстых і беззаганных паннаў, —
Ты радуешься з усімі святымі ва славу Нябёс, —
Ты заставалася цнатлівай і чыстай усё сваё жыццё, —
Ты даверыла сваё жыццё нашаму Госпаду Іісусу, —
Ты ахвяравала сваю маладосць нашаму Госпаду Іісусу, –
Ты, заручаная з Хрыстом, маліся за нас! —
Пакорливая, калі сутыкнулася з воляй Бога, маліся за нас! —
Пахаваная з любоўю да Ісуса ў Эўхарыстыі, —
Прызваная абвяшчаць цнатлівасць цела, —
Ты жыла ў радасці вечнасці тут на зямлі, —
Ты дабраславіла сваё паўсядзённае жыццё малітвай і пастом, —
Ты выявіла адлюстравання прыгажосці вечнасці ў прыродзе, —
Ты абвясціла водар святасці Іісуса на ўсе вакол сябе, —
Пакорліва перад тварам вашых старэйшын Царквы, —
Трымаючы сілы жыць за кошт любві ўкрыжаванага Хрыста, —
Рада выконваць указанні Святога Духа, —
Ты абмыла грахі цела ў адзінстве з Хрыстом,
Ты ўпрыгожыла сваё існаванне малітоўным жыццём, —
Ты перажывала адзінства з Хрыстом па начах, —
Ты адкрыла сваё сэрца да нябесных дароў, —
Ты далучылася сваёй душой да Святой Тройцы ў смерці, —
І абвясьціла сваё імя ў сне, —
O маўчалівы абаронца Госпада нашага Іісуса Хрыста, —
Ты выратоўваешь душы літоўцаў ад пакут паганства, —
Ты заступаешся, калі наша жыццё цяжкае, і калі мы хворыя, —
Ты клапоцішся аб бедных, —
І абараняешь ад агню, паколькі ён не змог закрануць тваіх астанкаў, —
Твая Святасць і цнатлівасць рэзаніруюць праз мёртвае цела, —
O бліскучая маленькая зорка Бога ў кароне яго славы, —
О сціплая Раба Божая Барбора Жагарьетэ, —
Памолімся. О, Ўсемагутны і вечны Божа, праз пакуты, смерць і ўваскрасенне Сына Твайго Госпада Іісуса мы адрадзіліся для вечнага жыцця праз хрышчэнне і атрымалі сваё пакліканне да святасці, зараз мы просім тябе выратаваць нас ад усіх грахоў, зламыстваў і падступстваў праз прыклад Рабы Божай Барборы Жагарьетэ і яе ахвярнай любві да Царства Божага, каб мы атрымалі радасць вечнага жыцця праз яе заступніцтва. Мы просім аб гэтым праз Іісуса Хрыста, Госпада нашага. Амэн.
ВЫПАДКІ БОЖАЙ ЛАСКІ, АТРЫМАНАЙ ДЗЯКУЮЧЫ ЗАСТУПНІЦТВУ СЛУГІ БОЖАЙ БАРБАРЫ ЖАГАРСКАЙ
Заўвагі:
а) Выпіска з рэляцыі епіскапа Антонія Тышкевіча № 713 ад 1755 г., адрасаванай Папу Рымскаму Бенедыкту XIV. Аб цудах, што адбыліся дзякуючы заступніцтву Слугі Божай Барбары Жагарскай, пераклад з лацінскай мовы Станісловаса Панішкайціса, у: фонд DTBŽbb (ТбСББЖ) архіва Шаўляйскай епархіі, арыг.: Relationes Status Dioecesium in Magno Ducatu Lituaniae, т. 1. Dioeceses Vilnensis et Samogitiae, Roma: Academiae Lituana Catholica Scientiarum, 1971, ст. 366–368.
б) Рэгістрацыйная кніга цудаў, што адбыліся дзякуючы заступніцтву Барбары Жагарскай, пераклад з польскай мовы Ірэны Катылене, астатняя частка выпадкаў – на літоўскай мове, у: Штогоднік каталіцкай акадэміі Літвы, Вільнюс, 2000, т. 16, стар. 454-523.
в) Выпадкі Божай ласкі, атрыманай дзякуючы заступніцтву Барбары Жагарскай: здарэнні, што адбыліся пасля 1940 г., запісаныя ў ходзе навуковых экспедыцый 2006-2008 гг., у: фонд DTBŽbb (ТбСББЖ) архіва Шаўляйскай епархіі.
д) Паўлюс Гуга, Біяграфіі: Барбара Жагарская [самвыдат, 1964], у: фонд DTBŽbb (ТбСББЖ) архіва Шаўляйскай епархіі.
е) Сафія Лажынскайце [асабістае сведчанне], у: фонд DTBŽbb (ТбСББЖ) архіва Шаўляйскай епархіі.
СПАСЫЛКІ
Інфармацыю пра Слугу Божую Барбаре Жагарскую можна знайсці ў інтэрнэце:
https://www.sventumogarsas.lt/barbora-zagariete/
ПРА БОЖУЮ МІЛАСЦЬ, АТРЫМАНУЮ ДЗЯКУЮЧЫ ЗАСТУПНІЦТВУ СЛУГІ БОЖАЙ БАРБАРЫ ЖАГАРСКАЙ, ПРОСІМ ПАВЕДАМІЦЬ ПА ПОШЦЕ, НА АДРАС:
DTBŽbb (ТбСББЖ) Курыя Шаўляйскай епархіі Вул. Цільжэс, д. 186 LT-76294 Шаўляй Літва | Тэл.: +370 41 521110 Факс: +370 41 521114 Эл. п.: siauliai.beatifikacija@gmail.com
|
Дзякуем Вам і просім разам са сведчаннем Божай міласці паведаміць на ўказаны адрас свае дакладныя кантактныя даныя.
ЗАЎВАГА
Калі будуць выяўлены новыя звесткі пра жыццё Слугі Божай Барбары Жагарскай, гэты тэкст будзе ўдакладнены.
Сын Эмануэля Уладзіслава, граф Лагойска і Бердзічава Антон Тышкевіч нарадзіўся ў 1700 г. у Лагойску. У маладосці ён вырашыў стаць святаром і ўступіў у рады духавенства. Антоні Тышкевіч быў канонікам у Вільні. У 1744 г. перанёс з мястэчка Крожы (цяпер – Кражэй) у сталіцу Жамойцкай епархіі Варні Жамойцкую духоўную семінарыю. У 1752 г. склікаў у Варнях сінод Жамойцкай епархіі.
Епіскап Антоні Тышкевіч пайшоў па слядах свайго папярэдніка епіскапа Георгія Тышкевіча, аказваючы усебаковую падтрымку заснаванай апошнім Жамойцкай Кальварыі. У 1750 г. ён пабудаваў тут новы драўляны касцёл, у якім пад вялікім алтаром у 1762 г. перахаваў рэшткі епіскапа Георгія Тышкевіча, прывезеныя з Кёнігсберга (пазней рэшткі былі перанесены ў Варні). У 1744 г. епіскап Антоні Тышкевіч быў узнагароджаны ордэнам Белага Арла, потым прызначаны членам Вярхоўнага Трыбунала. Епіскап памёр у 1762 г. у Алседжэі, у палацы епархіі. Пахаваны ў Варнях (цяпер – Варней).
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, атрымаў ступень доктара філасофіі. Два гады вывучаў тэалогію. У 1715 г. быў пасвечаны ў святара. 20 ліпеня 1739 г. прызначаны тытульным Меніцкім епіскапам і памочнікам Кіеўскага епіскапа, 16 верасня 1740 г. пераведзены епіскапам у Жамойць. Па прыбыцці ў епархію, наведваў прыходы, клапаціўся пра павышэнне ўзроўню адукацыі святароў, арганізаваў для іх 3-месячныя курсы у Варнях; клопаты аб навучэнцах духоўнай семінарыі даручыў манахам піярыстам, клапаціўся пра павялічванне колькасці семінарыстаў; Варняўскую духоўную семінарыю перанёс у новыя драўляныя будынкі; увёў для семінарыстаў і святароў абавязковыя 7-дзёныя рэкалекцыі. Пасяліў у Варнях манахаў рохітаў; санкцыяніраваў заснаванне манастыра сясцёр марыінак; падзяліў епархію на 10 дэканатаў; устанавіў парадак паломніцтва прыхаджан на вялікія храмавыя святы ў Шылуве і Жамойцкай Кальварыі. 4-6 чэрвеня 1952 г. склікаў у Варнях епархіяльны сінод, пастановы якога апублікаваў у Вільні. Пабудаваў касцёл у Жамойцкай Кальварыі, пабудаваў алтарыю каля Маседыскага касцёла. Перавёз з Прусіі рэшткі епіскапа Георгія Тышкевіча і перахаваў іх у склепе пад касцёлам Жамойцкай Кальварыі. Надрукаваў: «Królewska droga do nieba albo życie S. Kazimierza królewica polskiego y W. Ks. L.» (1752 г.); «Synodus dioecesana Mednicensis seu Samogitiae» (1752 г.) і прысвечаны яму «Pedelis miros saldžiausi medi kryžiaus Jezusa Pona» (1750 г.) у перакладзе з польскай мовы.
Памёр 31 студзеня 1762 г. у Алседжэі, пахаваны ў епіскапскай крыпце Варняўскага кафедральнага сабора.
(Біяграфія прадстаўлена на аснове: http://www.straipsniai.lt/zmones/informacija/Izymus_zmones/puslapis/5389 )
11 жніўня 1745 г. Антоні Тышкевіч правёў кансекрацыю Старажагарскага касцёла. З гэтай нагоды наведаў і агледзеў нятленныя рэшткі Барбары. Усё, што пачуў аб Барбары Жагарскай, ён у 1975 г. апісаў ў рэляцыі аб Жамойцкай епархіі, адрасаванай Папу Рымскаму Бенедыкту XIV. Святому Прастолу ў Вытыкане епіскап Антоні Тышкевіч прадставіў восем цудаў, якія адбыліся дзякуючы заступніцтву Слугі Божай Барбары Жагарскай. Гэтым дакументам цікавіўся, рэдагаваў яго і ў 1971 г. апублікаваў прафесар літоўскага паходжання Паўлюс Рабікаўскас, які жыў у Рыме і працаваў у Грыгарыянскім універсітэце.
З РЭЛЯЦЫІ ЕПІСКАПА ЖАМОЙЦКАГА АНТОНІЯ ТЫШКЕВІЧА ДА ПАПЫ РЫМСКАГА БЕНЕДЫКТА XIV
Я лічу, варта згадаць аб рэштках адной дарагой Богу дзевы, якія вельмі славяцца шматлікімі цудамі. Сярод жывых больш няма нікога, каму вядома імя або паходжанне гэтай дзевы, толькі некаторым яна, з’явіўшыся ў сне, сама назвалася Барбарай […]
Аднак, тонучы ў попеле нябожчыкаў, некранутае бушуючым полымем, нідзе не абгарэлае, з уцалелымі валасамі, зусім не папсаванае цела нявіннай дзевы было выцягнута з попелу і зноў з павагай пакладзена ў труну, як сапраўднае сведчанне сілы Божай і яе заслуг. І зараз яно па-ранейшаму не сатлелае, толькі пачарнелае […]
Многія няшчасныя, прыгнечаныя невылечнымі хваробамі, шукаюць прытулку ля труны дзевы і тут жа атрымліваюць дапамогу. Гісторыя магла бы бясконца пашырыцца, калі б я хоць мімаходам згадаў аб усіх вылечаных немачах…
(Епіскап Антоні Тышкевіч).
F00-99. ПСІХІЧНЫЯ І ПАВОДЗІНАВЫЯ РАССТРОЙСТВЫ
G00-G99. ЗАХВОРВАННІ НЕРВОВАЙ СІСТЭМЫ
H00-H59. ХВАРОБЫ ВОКА І ЯГО ПРЫДАТКАВАГА АПАРАТА
Q00-Q99. ПРЫРОДЖАНЫЯ АНАМАЛІІ, ПАРОКІ РАЗВІЦЦЯ, ДЭФАРМАЦЫІ І ХРАМАСОМНЫЯ ПАРУШЭННІ
Z00-Z99. ФАКТАРЫ, ЯКІЯ УПЛЫВАЮЦЬ НА СТАН ЗДАРОЎЯ
МАЦЕЮС ВАЛАНЧУС (1801–1975) – ЖАМОЙЦКІ ЕПІСКАП, АСВЕТНІК, ПІСЬМЕННІК, АРГАНІЗАТАР ТАВАРЫСТВА ЦВЯРОЗАСЦІ.
Мацеюс быў чацвёртым дзіцём у сям’і Міколаса і Оны Валанчусаў. Нарадзіўся 28 лютага 1801 г. у в. Насрэнай Саланцкага прыхода Цельшаўскага павета. У пачатку XIX ст. сям’я Валанчусаў з Насрэная пераехала у вёску Клаўсгальвей-Меседжэй. Мацеюс вучыўся ў дамініканскай гімназіі Жамойцкай Кальварыі (1816–1821), затым (1822–1824) – у Варнях, а ў 1824–1828 г. – у Віленскай духоўнай семінарыі.
1 верасня 1828 г. у Віленскім Кафедральным саборы быў пасвечаны ў святары. Служыў капеланам у школах Мазыра (у цяперашні час Беларусь, Гомельская вобласць) і мястэчка Крожы (1834–1840). Быў прафесарам Віленскай (1840–1842) і Петраградскай (1842–1844) духоўнай акадэміі. З 1845 г. па 1850 г. быў рэктарам Варняўскай духоўнай семінарыі. У 1850–1875 г. узначальваў Жамойцкую епархію.
Пастыр памёр 17 мая 1875 г. Пахаваны ў Каўнаскім кафедральным саборы-базіліцы.
За 25 гадоў служэння на пасадзе епіскапа М. Валанчус пасвяціў у святары 550 семінарыстаў, для больш як 700 тыс. дзяцей правёў таінства канфірмацыі, пабудаваў 50 цэркваў. Будучы епіскапам Жамойцкім, клапаціўся пра будаўніцтва літоўскіх прыхадскіх школ, невялікіх бібліятэк, кніжных крам. Арганізаваў акцыю цвярозасці, дзякуючы якой у Літве на працягу двух гадоў спажывалася прыкладна ў 8 разоў меней гарэлкі.
У гады забароны літоўскай прэсы (1864-1904) арганізаваў дзейнасць кніганош і кіраваў імі.
М. Валанчус напісаў каля 50 кніг, з якіх найбольш важнымі з’яўляюцца: «Жамойцкая епархія» (дзве часткі), «Kantyczkos», «Палангскі Юзе», «Апавяданні Антанаса Трэцінінкіса», «Кніжка для дзяцей», «Кніжка для дарослых людзей» і інш.
М. Валанчус – класік літоўскай літаратуры, вядомы аўтар дыдактычнай прозы.
(Біяграфія прадстаўлена на аснове: http://samogitia.mch.mii.lt/mpkelias/ASMENYS/valancius.lt.htm)
РЭГІСТРАЦЫЙНАЯ КНІГА ЦУДАЎ, ШТО АДБЫЛІСЯ ДЗЯКУЮЧЫ ЗАСТУПНІЦТВУ БАРБАРЫ ЖАГАРСКАЙ [1]
Са старажытных часоў рэшткі Барбары ў Старой Жагарэ славяцца цудамі, аднак, калі іх не запісаць, яны мяняюцца і неўзабаве ў іх перастаюць верыць. Каб гэтага не здарылася, і ў мэтах захавання памяці аб цудах на будучыя часы, калі, можа быць, Гасподзь пажадае адарыць гэтыя рэшткі грамадскім шанаваннем, даручаем Табе, наш любы ў Хрысце настаяцель касцёла, ў гэту кнігу на польскай мове занатоўваць усе дзівосныя здарэнні, якія адбыліся ці адбудуцца ў магілы Барбары. Занатоўваць варта апавяданні вартых даверу, духоўных і набожных сведак, , якія зразумелі акалічнасці цудаў так, што без цені сумнення адразу ж змогуць паўтарыць іх пад прысягай, калі духоўнае кіраўніцтва вырашыць, што гэта неабходна.
(Мацеюс Валанчус, Жамойцкі епіскап, Варні, 1860).
[1] Запісы ў кнізе, якая была заведзена ў часы епіскапа М. Валанчуса, былі зроблены ў 1860–1940 г. Падрабязней аб гэтай крыніцы гл. артыкул Й. Баруты, І. Катылене, А. Катылюса у: Штогоднік каталіцкай акадэміі Літвы, Вільнюс, 2000, т. 16, стар. 443–453. Часцей за ўсё прыведзены сведчанні людзей, з якімі адбыліся цуды. У рэгістрацыйнай кнізе звычайна называлася і некалькі, як сцвярджалася, надзейных сведак, сярод якіх сустракаюцца і канкрэтныя святары. Больш падрабязнае апісанне падзей – у вышэйазначанай крыніцы.
A00-B99. НЕКАТОРЫЯ ІНФЕКЦЫЙНЫЯ І ПАРАЗІТАРНЫЯ ХВАРОБЫ
C00-D48. НОВАЎТВАРЭННІ
ХВАРОБЫ КРЫВІ, КРЫВЯТВОРНЫХ ОРГАНАЎ І АСОБНЫЯ ПАРУШЭННІ, ЯКІЯ ЗАЛУЧАЮЦЬ ІМУННЫ МЕХАНІЗМ
F00-F99. ПСІХІЧНЫЯ І ПАВОДЗІНАВЫЯ РАССТРОЙСТВЫ
G00-G99. ЗАХВОРВАННІ НЕРВОВАЙ СІСТЭМЫ
H00-H59. ХВАРОБЫ ВОКА І ЯГО ПРЫДАТКАВАГА АПАРАТА
27 мая 1861 г. Она Маеўска і Агнетэ Каждайлайце з мястэчка АлседжэйЦельшаўскага павета расказвалі, што яны доўга скардзіліся на вочы. Як толькі далі зарок Барбары, вочы перасталі балець. (Запіс № 20).
H60-H95. ХВАРОБЫ ВУХА І СОСКАПАДОБНАГА АДРОСТКУ
I00-I99. ХВАРОБЫ СІСТЭМЫ КРОВАЗВАРОТУ
K00-K93. ХВАРОБЫ СТРАВАВАЛЬНАЙ СІСТЭМЫ
L00-L99. ХВАРОБЫ СКУРЫ І ПАДСКУРНАЙ КЛЯТЧАТКІ
M00-M99. ХВАРОБЫ КАСЦЁВА-МЫШАЧНАЙ СІСТЭМЫ І ЗЛУЧАЛЬНАЙ ТКАНКІ
N00-N99. ХВАРОБЫ УРАГЕНІТАЛЬНАЙ СІСТЭМЫ
O00-O99. ЦЯЖАРНАСЦЬ, РОДЫ І ПАСЛЯРОДАВЫ ПЕРЫЯД
Q00-Q99. ПРЫРОДЖАНЫЯ АНАМАЛІІ, ПАРОКІ РАЗВІЦЦЯ, ДЭФАРМАЦЫІ І ХРАМАСОМНЫЯ ПАРУШЭННІ
S00-S98. ТРАЎМЫ І НЕКАТОРЫЯ ІНШЫЯ ВЫНІКІ ЎЗДЗЕЯННЯ ЗНЕШНІХ ПРЫЧЫН
Z00-Z99. ФАКТАРЫ, ЯКІЯ ЎПЛЫВАЮЦЬ НА СТАН ЗДАРОЎЯ
ВЫПАДКІ З ЖЫЦЦЯ
Няшчасце доктара
Выконваючы свой абавязак, ішла праз гай.
Зусім нядаўна, яшчэ гэтым летам.
Змяркалася, промні сонца пагаслі,
Надышла ноч – стала нявесела.
Так яна думала тады.
Думкі блыталіся са змрокам.
Калі грабежнік нахабна схапіў яе за шыю.
Яна толькі паспела вымавіць – «Ісусе! Марыя!»
Спрабавала выратаваць сваё жыццё,
Аддала ўсё золата і срэбра –
Нішто не ратуе, яны мусяць яе задушыць.
Адзін трымае і крычыць : «Трэба вяроўку цягнуць!»
– Святая Барбара, знакамітая цудамі,
Ты ўсім дапамагаеш, і за мяне, удаву, заступіся, –
У спешцы яна сказала гэтае святое імя,
І адразу адчула – плечы вызваліліся.
Атрымаўшы знак дапамогі святых,
Яна вырвалася з рук страшэнных забойцаў.
Божа міласцівы, дзякую Табе,
Каб воляй Тваёй я пазбегла небяспекі.
Святая апека цудам дапамагла,
І я паабяцала расказаць аб гэтым людзям
Зараз і назаўсёды, і на вечныя вякі.
Прачынаючыся кожную раніцу, пакуль вачэй на век не заплюшчу.
(Запіс № 39).
F00-F99. ПСІХІЧНЫЯ І ПАВОДЗІНАВЫЯ РАССТРОЙСТВЫ
Мая сяброўка Рута была ўдавой. У яе рос сын Лаўрынас. Не атрымалася ў яе мець зносіны з сынам, выхоўваць яго. Лаўрынас 3 разы спрабаваў атруціцца. Якраз былі праводзіны ксяндза Вітаўтаса Грыгаравічуса, апошняя яго Імша. Мы з мужам зайшлі да сяброўкі дадому. Убачылі, што газ уключаны. Лаўрынас ужо быў без прытомнасці. Мы з мужам вынеслі вынеслі Лаўрынаса з пакоя. Яму было ўсяго толькі 14 год. У той дзень быў адкрыты склеп Барбары. Я маліла Барбару дапамагчы Лаўрынасу прывесці ў парадак свой унутраны свет, знайсці жыццёвы шлях. Я проста плакала, стоячы на каленях, так прасіла. Лаўрынас, хоць і паступова, але вельмі перамяніўся. У Шаўляі скончыў адну вышэйшую школу, потым – другую. Для мяне Бог занадта велічны, а я – занадта малая, каб звяртацца да яго наўпрост. Барбара была для мяне нібыта нябачнай, але заўсёды як сястра, што знаходзілася поруч. Я адчувала яе апеку. Вера ў Бога, перш за ўсё, ішла праз Барбару.
Жагарэ, 11.08.2006.
У Скайстгірысе я жыву з 1966 года. У сям’і была шостай. Бацька быў хворы: яго капытамі пабіў конь, рука была паламана. Таму ні ў каго не было часу за мной сачыць, не зводзячы вачэй, клапаціцца пра мяне. З малых гадоў даводзілася пасвіць гусей. Аднойчы мы выгналі на поле жарабят. У той раз, спужаўшыся жарабяці, я не вярнулася дадому. Мне было шэсць год. Ад спалоху засталася інвалідам: на сцягне з’явілася рожа. Потым спалох перакінуўся на твар. Вочы страшэнна ацяклі, губы былі тоўстыя, як быццам апухлыя. Твар стаў жудасным. Хавалася дома, каб суседзі не ўбачылі. Калі мне было 14 год, я пачула, як суседка казала, што ў Жагорах (цяпер – Жагарэ) ёсць Барбара, якая славілася сваімі цудамі. Паколькі вайна ўжо скончылася, я, нікому не гаворачы, у адзін цудоўны дзень сабралася ў Жагоры. Запытала ў людзей, дзе можна знайсці Барбару. Вельмі доўга малілася ў склепе [паўпадвале], прасіла, каб вылечыла мне твар. Маліць, каб нага паправілася, – нават у галаву не прыйшла такая думка. Грыжа на твары была важнейшай за ўсё на свеце. Верце ці не верце – праз паўгода твар стаў нармальным: вочы шырокія, губы нармальныя, ніякіх ацёкаў. Я была бясконца ўдзячна Барбары. Бацька да таго часу ўжо памёр, і маёй радасці не ўбачыў.
Жагарэ, 11.08.2006.
H00-H59. ХВАРОБЫ ВОКА І ЯГО ПРЫДАТКАВАГА АПАРАТА
Станіслава Ёнуціце расказвала, што ў Жагарэ (Жагорах) жыў сляпы хлопчык. Урачам не ўдалося вылечыць яго слепату. Ад вечнай слепаты ўратавала малітва яго мамы да Барбары. Цуд адбыўся прыблізна ў 1927 г. Тады мама, прадаўшы карову, грошы, у якасці падзякі за тое, што сын пачаў бачыць, ахвяравала касцёлу. Перад экзаменамі і 1 верасня школьнікі тройчы абыходзілі вакол труны Барбары ў склепе касцёла, падлога якога была выкладзена пліткай. Як настаўнікі, так і вучні наведвалі труну Барбары, ля якой, сабраўшыся, прамаўлялі малітвы.
Мама расказвала, што адна бабуля з Жагораў (Жагарэ) была сляпая і зусім не магла хадзіць. Яна малілася ля труны Св. Барбары. Стала бачыць і хадзіць без усялякіх аперацый. Усе казалі, што гэта цуд. Гэта было недзе ў 1936 г.
Жагарэ, 06.08.2006.
L00-L99. ХВАРОБЫ СКУРЫ І ПАДСКУРНАЙ КЛЯТЧАТКІ
У сястры на твары была вялікая пляма. Колькі лекараў яе агледзела, колькі лекаў выпіта! Нішто не дапамагала. Мама параіла маліцца Барбары. Дачка так і зрабіла. Нават не адчула, як пляма знікла. Гэта мусіла быць да вайны.
Жагарэ, 10.08.2006.
O00-O99. ЦЯЖАРНАСЦЬ, РОДЫ І ПАСЛЯРОДАВЫ ПЕРЫЯД
Мая маці была цяжарная, калі ў матцы з’явілася пухліна. І цяжарнасць, і рак маткі адначасова. Трэба было выбіраць – аперыраваць ці выношваць дзіця, не кранаючы пухліны. Мне было пяць год. Памятаю, маці малілася ля труны Барбары і вельмі плакала. У 1962 г. паспяхова нарадзіла сястру Віду. Пухліна знікла сама па сабе.
Жагарэ, 11.08.2006.
S00-S98. ТРАЎМЫ І НЕКАТОРЫЯ ІНШЫЯ ВЫНІКІ ЎЗДЗЕЯННЯ ЗНЕШНІХ ПРЫЧЫН
Мне на галёнку ўпаў борт прычэпа ад трактара. Мяса было садрана да косці. Лячыўся ў хірургічным аддзяленні Ёнішкіскай бальніцы. Хірург Бендзікас (да гэтага часу працуе ў Ёнішкіскай бальніцы) сумленна сказаў, што ён не ведае, што накладваць, чым лячыць. Прапаноўваў ампутаваць нагу. Я маліўся Барбары, прамаўляючы малітвы. Сястра Ясайцене з вёскі Журай лячыла нагу зёлкамі, накладаючы іх на рану. Праз год нага загаіліся. Дзякуючы Барбары малітвай і ахвяраваннем, я наведаў падзямелле касцёла, яшчэ раз агледзеў труну, якая, як мне здалося, была выканана кавалём.
Жагарэ, 06.08.2006.
Z00-Z99. ФАКТАРЫ, ЯКІЯ УПЛЫВАЮЦЬ НА СТАН ЗДАРОЎЯ
У савецкія часы, калі цвёрда трымалася атэістычная ідэалогія, адбыўся выпадак, які не пакідае маю памяць. Да труны Барбары прыехалі два браты і сястра. Яны маліліся ў касцёле, просячы аб ласцы. Сустрэўшы настаяцеля, яны расказалі сваю гісторыю: сястра хварэла невылечнай хваробай; жанчына, якая ляжала ў палаце, сказала ёй: «Калі б вы паехалі ў Жагоры да Барбары, усе былі б здаровыя». Тады сястра падумала: «Вось бы атрымаць хоць шматок убранства гэтай Барбары, я б сапраўды паправілася». Вера ў магутнасць Барбары дапамагла. Ачуняўшы, сястра разам з братамі прыехала ў Жагоры, каб падзякаваць Барбары. У той час настаяцелем Жагарскага касцёла быў Павілайціс 1902 г. н. Усё, што пачуў ад гэтых прыезджых, ён расказаў людзям на пропаведзі. Саветы занепакоіліся. Але браты гэтай дзяўчыны былі партыйнымі, і замялі як навіну аб цудоўным вылячэнні сястры, так і ўзніклае ідэалагічнае хваляванне.
Жагарэ, 2006-08-06.
A00-B99. НЕКАТОРЫЯ ІНФЕКЦЫЙНЫЯ І ПАРАЗІТАРНЫЯ ХВАРОБЫ
Сафія Лажынскайце, настаўніца (сястра святара Пятраса Лажынскаса):
Ішоў 1942 год. Мне, васямнаццацігадовай, аперыравалі ангіну. Пасля аперацыі я ледзьве магла адкрыць рот, з намаганнем перажоўвала ежу. Праз прыблізна два месяцы, мне стала балець недзе ў вобласці левага вуха, дакладней, каля вуглу ніжняй сківіцы. На твары з’явілася пухліна. Паколькі за два тыдні яна не знікла, мяне паклалі ў бальніцу ў Коўне (цяпер – Каўнас). Лекары вызначылі вельмі рэдкае гнойнае інфекцыйнае захворванне – актынамікоз. Лячэння антыбіётыкамі было недастаткова. Пасля апраменьвання рэнтгенам некаторы час вельмі балелі шыя і твар, пухліны на левым боку твару падымаліся адна за другой. Іх аперыравалі, устаўлялі дрэны для адтоку гною, і так працягвалася, працягвалася… Па начах я не магла заснуць, таму выходзіла на калідор, трымаючы ў руках ружанец. Малілася цудатворнай Лурдскай Матцы Боскай, просячы аб здароўі. Малітвамі звярталася да ўсіх святых, імёны якіх прыходзілі ў галаву. Прыкладна праз два месяцы, не вылечыўшы (прычын гэтай рэдкай хваробы медыцына не можа растлумачыць, таму і правільнага лячэння немагчыма падабраць), мяне выпісалі з бальніцы. Пад сваю апеку мяне ўзяў брат, святар Пятрас, які працаваў у Коўне. У бальніцы Чырвонага Крыжа мне была зроблена яшчэ адна аперацыя, на гэта раз іншым прафесарам. Пасля наркозу я доўга не прачыналася. Здароўе і ў гэты раз не вярталася. Мяне зноў выпісалі з бальніцы, не вылечыўшы. Брату, святару Пятарасу лекар сказаў: «За мяжой, можа, і вылечылі б, а ў нас няма такой магчымасці», а брату Вітасу паведаміў: «Забярыце сястру, яе хвароба невылечная. Я вярнулася жыць да ксяндза Пятраса. Мяне даглядала мама. Хвароба прагрэсіравала, скура ў вобласці грудзей была сінявата-чырвоная, дадалося запаленне вуха. Лекары яшчэ раз падкрэслілі безнадзейнасць майго становішча. Выпісалі толькі рыванол для прамывання ран. Ляжу, хадзіць не магу. Да мяне прыехаў брат Рамуалдас, які жыў побач з мястэчкам Сіесікай. Засмучаны, ён расказаў сваім добрым знаёмым з Коўна аб маім безнадзейным становішчы. Высветлілася, што гэтыя людзі былі не толькі кемлівымі, але і міласэрнымі – яны прапанавалі брату рэліквію Барбары Жагарскай. Прынёс яе Рамуальдас, але паколькі ён быў вельмі чуллівым і не хацеў паказваць свае слёзы, ён перадаў рэліквію маме, каб яна аддала яе мне. Мама расказала пра Барбару Жагарскую. Ва ўсіх з’явілася надзея. За тое, што я выкарабкалася з гэтай хваробы, трэба паўтараць:«Слава Богу Усявышняму! Слава Барбары Жагарскай, дзякуючы заступніцтву якой Бог выслухаў нас, дзякуючы пасрэдніцтву якой я атрымала вылячэнне!» У адной медыцынскай кнізе пра актынамікоз я прычытала вось аб чым: «Можа надысці часовае паляпшэнне, але праз год хвароба паўтараецца і заканчваецца смерцю». Дзякуй Богу, мінулі 44 гады, а я яшчэ жывая.
Сведчанне запісана 7 сакавіка 1986 г.
ВЫПАДКІ З ЖЫЦЦЯ
Жамойты з даўніх часоў шанавалі Барбару як святую і вялікімі натоўпамі збіраліся ля яе труны, каб памаліцца. Епіскап М. Валанчус клапаціўся, каб Рым самастойна разгледзеў звязаныя з імем Барбары цуды, і каб Папа Рымскі кананізаваў яе, г. зн. пасмяротна прызнаў яе святой. Гэтаму працэсу перашкодзіла паўстанне 1863 г., задушыўшы якое, царская ўлада, апрача іншых пакаранняў народу-паўстанцу, яшчэ больш стала перашкаджаць любасці людзей да Барбары Жагарскай. У 1886 г. паступіла распараджэнне замураваць дзверы у падзямелле касцёла, у якім спачывалі яе рэшткі. Але пра вокны, умацаваныя жалезнымі прутамі, ніхто не падумаў. Яны засталіся даступнымі для людзей. Да іх памаліцца прыходзілі шматлікія вернікі. У 1889 г. быў выдадзены загад замураваць наглуха і вокны. Пад наглядам Ёнішскага прыстава [начальніка паліцыі] група рамеснікаў выканала гэта патрабаванне. Гэта супала з храмавым святам у Жагорах. Веруючыя і абураліся, і плакалі. Нягледзячы на разлучэнне Барбары з людзьмі і іншыя абмежаванні, людзі не толькі з Жамойці, але і з Аўкштайціі, Дзукіі і іншых куткоў Літвы і, зразумела, Латвіі збіраліся ля замураваных дзвярэй і вокнаў, каб расказаць Барбары аб сваіх бедах, папрасіць яе аб заступніцтве ці шчырай малітвай падзякаваць за атрыманую Божую ласку. Тут была надзея, якая ўмацоўвала цела хворых і душу здаровых. Многія людзі маглі б дакладна пацвердзіць, што яны не дарма заклікалі да Барбары аб дапамозе. Адзін з такіх прыкладаў – страшэннае няшчасце маёй старэйшай сястры Ірэны Радзівонене і яго цудоўнае заканчэнне. Сястра Ірэна жыла на хутары Званагала Вашкайскага прыхода Пасвальскага раёна. У 1909 г. у самы разгар працоўнага часу нехта выкраў яе паўгадовага сыночка, майго хроснага сына. Некалькі дзён яго ўсюды шукалі – і сваімі сіламі, і з дапамогай паліцыі. Ніякіх вынікаў. Маці ўвесь гэты час кідалася, плакала як вар’ятка. Ад сардэчнага болю і плачу аглухла. Бачачы, што пошукі бессэнсоўныя, сястра ў адзіночку пешшу падалася за сто кіламетраў у Жагоры прасіць Барбару аб дапамозе. Вярнулася амаль праз тыдзень, шчаслівая, з сыночкам на руках. У Жагоры яна ішла прама – праз Жэймяліс, Крукай, Янішкі (цяпер – Ёнішкіс) і Скайстгірыс. Шчыра памаліўшыся і паліўшы слязамі сваю просьбу, сястра Ірэна сабралася дадому. Але, вяртаючыся ад Жэймяліса, чамусьці павярнула на Лінкуву, падаўжаючы свой шлях яшчэ на 20 кіламетраў. Як раз у Лінкуве яна пачула, як людзі казалі пра жанчыну, якая нарадзіла падрослае дзіця… Сястра адразу кінулася ў тую хату і, убачыўшы дзіця, пазнала сыночка. Зразумела, жанчына з Лінкувы па-добраму дзіця не аддала, давялося прасіць дапамогі ў паліцыі. Цудоўным чынам знойдзенае дзіця мама ад Лінкувы да Вашкая (20 кіламетраў) на руках як пёрка прынесла. Стомленасці як і не было, нягледзячы на тое, што за гэты тыдзень пошукаў яна прайшла больш за 200 кіламетраў».
Аб гэтым у 1964 г. пісьмова паведаміў брат Ірэны Радзівонене Паўлюс Гуга (1893-1971) і 15.03.2005 яго дачка Апалонія Барбара Гугайце-Нісцелене.